Мікасецкі гідралагічны заказнік
«Мікасецкі» — дзяржаўны гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Заказнік «Мікасецкі» размешчаны на поўдзень ад шашы Мядзел — Валкалата, паміж вёскамі Мікасецк і Навасёлкі Мядзельскага раёна. Плошча заказніка складае 83 га (0,83 км²). Функцыянуе на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Нарачанскі».
Гісторыя і апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Заказнік быў створаны з мэтай захавання ў натуральным стане ўнікальнага балотна-лугавога ландшафтнага комплексу поўдня Беларускага Паазер’я. Больш за 77 % тэрыторыі заказніка займае дробналессе і хмызняк, 12,4 % плошчы тэрыторыі займае нізіннае балота.
Флора
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі заказніка існуюць шмат раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Сярод іх сустракаюцца ятрышнік мужчынскі (Orchis mascula), ятрышнік дрэмлік (Orchis morio), пярэсна еўрапейская (Trollius europaeus), касач сібірскі (Iris sibirica), гладыёлус чарапіцападобны (Gladiolus imbricatus), званочак персікалісты (Campanula persicifolia), тайнік яйцападобны (Listera ovata), пустапялёснік зялёны (Coeloglossum viride), ядрушка камарніковая (Gymnadenia conopsea), пальчатакарэннік Фукса (Dactylorhiza fuchsii).